Два беларускія дзяржаўныя тэатры падчас вайны будуць забаўляць сэпаратыстаў так званай «ЛНР»

Магілёўскі абласны драматычны тэатар, архіўнае фота
Магілёўскі абласны драматычны тэатар, архіўнае фота

Два беларускія дзяржаўныя тэатры бяруць удзел у фэстывалі ў самаабвешчанай «ЛНР» у разгар вайны Расеі ў супраць Украіны.

Адкрыты міжнародны тэатральны фэстываль імя Паўла Лусьпякаева «Госпожа Удача» праходзіць з 20 па 27 красавіка ў онлайн-рэжыме, паведамляюць у Луганскім інфармацыйным цэнтры. Як заўважыла Reform.by, у праграме заяўленыя два спэктаклі ад тэатраў з Беларусі:

  • 23 красавіка ў 17.00 Магілёўскі абласны драматычны тэатар пакажа спэктакль «Облом.Off».
  • 24 красавіка ў 15:00 Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) пакажа спэктакль «Папялушка».

Фэстываль арганізаваны мясцовым драмтэатрам і сэпаратысцкім міністэрствам культуры, спорту і моладзі так званай «ЛНР».

«Для нас „Госпожа Удача“ нават ва ўмовах вайны — гэта той сьветлы сымбаль, той добры сымбаль, калі мы гаворым пра тое, што нашыя хлопцы стаяць на абароне радзімы. Пра тое, што ўсе нашы дзяўчаты сёньня працуюць у тыле. Пра тое, што многія з нас сёньня абараняюць наш край па-рознаму. Але яны яго ахоўваюць. Тэатральны фэстываль дае магчымасьць нам абстрагавацца ад баявых дзеяньняў, адцягнуць увагу ад складанай цяперашняй сытуацыі і натхніць нас на новыя перамогі», — сказаў на адкрыцьці так званы міністар культуры, спорту і моладзі так званай «ЛНР» Дзьмітрый Сідараў.

​
XS
SM
MD
LG