Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць візавыя абмежаваньні для 17 беларусаў за рэпрэсіі супраць рабочых і студэнтаў

Злучаныя Штаты ўводзяць візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да 17 грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.

Як паведамляецца ў заяве дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена на сайце Белага дому, санкцыі ўведзеныя супраць прадстаўнікоў адміністрацый дзяржаўных прадпрыемстваў, якія «запалохвалі, перасьледавалі і ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць рабочых, якія страйкавалі», а таксама супраць чыноўнікаў ВНУ, якія адлічвалі студэнтаў за ўдзел у акцыях пратэсту.

Пры гэтым канкрэтныя імёны не называюцца.

ЗША ўводзяць таксама візавыя санкцыі супраць 635 грамадзянаў Расеі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць іншадумцаў і ў дзеяньнях, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

XS
SM
MD
LG