Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнік Opel і Peugeot спыняе выпуск аўтамабіляў на заводзе ў Расеі


Аўтамабіль Peugeot 508
Аўтамабіль Peugeot 508

Кампанія Stellantis заявіла, што прыпыняе вытворчасьць на сваім заводзе ў расейскім горадзе Калуга. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ад 19 красавіка на сайце аўтавытворцы.

«Улічваючы рост санкцыяў і цяжкасьці зь лягістыкай, Stellantis спыніў вытворчасьць на Калускім заводзе, каб цалкам выконваць усе санкцыі і абараніць сваіх супрацоўнікаў. Stellantis асуджае гвалт і падтрымлівае ўсе дзеяньні, якія могуць аднавіць мір», — гаворыцца ў заяве.

Stellantis валодае 70% калускага заводу PSMA Rus, яшчэ 30% належыць Mitsubishi. Завод выпускае аўтамабілі Peugeot 408 і Citroën C4, лёгкія камэрцыйныя аўтамабілі Peugeot, Opel і Citroën, а таксама міні-фургоны і кампакт-фургоны Peugeot Partner, Citroën Berlingo і Opel Combo. На заводзе Mitsubishi займаецца зборкай уседарожнікаў Outlander і Pajero Sport.

У сакавіку продажы новых аўтамабіляў у Расеі, паводле зьвестак Эўрапейскай бізнэс-асацыяцыі, зьнізіліся на 62,9%. Кошт новых аўтамабіляў, паводле агентцва «Автостат» і аўтавытворцаў, у сакавіку вырас у сярэднім на 40%.

Раней расейскі канцэрн «АвтоВАЗ» заявіў пра скарачэньне працоўнага часу сваіх работнікаў з прычыны санкцыяў. Магутнасьць іншых расейскіх прадпрыемстваў, у прыватнасьці аўтамабілебудаўнічай галіны, падае, бо бракуе замежных запасных частак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG