Як выглядае блякадны Марыюпаль і як жывуць людзі ў ім. ФОТА

Жыхарка Марыюпалю плача на вуліцы свайго гораду, пабачыўшы разбурэньні. Красавік 2022 году
Жыхарка Марыюпалю плача на вуліцы свайго гораду, пабачыўшы разбурэньні. Красавік 2022 году

Аточаны ўкраінскі Марыюпаль, горад-порт на Азоўскім моры, з 3 сакавіка заблякаваны расейскімі войскамі. Горад перажывае гуманітарную катастрофу.

На 15 сакавіка афіцыйна было вядома пра 2357 загінулых у Марыюпалі, але ўжо тады мясцовыя ўлады прызнавалі, што насамрэч ахвяраў нашмат больш. Іх колькасьць расьце штодня, бо ў Марыюпалі няма электрычнасьці, ацяпленьня, вады, а прадукты не падвозяць праз блякаду.

Раней дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка паведаміў, што расейцы трымаюць больш за 20 тысяч чалавек у фільтрацыйных лягерах на лініі Мангуш — Мікольскае — Ялта (Данецкая). Яшчэ многіх марыюпальцаў прымусова вывезьлі ў Расею.

Украінскія падразьдзяленьні аказваюць супраціў у горадзе больш за паўтара месяца. Яны ня раз адмаўляліся складаць зброю, як таго патрабавалі расейцы. Расейския войскі працягваюць бамбіць і абстрэльваць Марыюпаль з розных відаў зброі, горад амаль цалкам зьнішчаны.

Расейскія салдаты правяраюць дакумэнты ў жыхароў гораду
Расейскія салдаты правяраюць дакумэнты ў жыхароў гораду
Людзі ідуць каля разьбітых абстрэламі збудаваньняў, 18 красавіка 2022
Людзі ідуць каля разьбітых абстрэламі збудаваньняў, 18 красавіка 2022
Жылыя дамы Марыюпалю пасьля абстрэлаў
Жылыя дамы Марыюпалю пасьля абстрэлаў
Марыюпальцы, якія засталіся ў горадзе, едуць на роварах каля спаленага аўтамабіля, 18 красавіка 2022
Марыюпальцы, якія засталіся ў горадзе, едуць на роварах каля спаленага аўтамабіля, 18 красавіка 2022
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс.
Цела цывільнага жыхара на вуліцы Марыюпалю, 18 красавіка 2022
Цела цывільнага жыхара на вуліцы Марыюпалю, 18 красавіка 2022
Крыжы на стыхійных могілках пры дарозе, дзе пахаваныя цывільныя жыхары, 18 красавіка 2022
Крыжы на стыхійных могілках пры дарозе, дзе пахаваныя цывільныя жыхары, 18 красавіка 2022
Вулічны ліхтар у форме голуба на фоне абстралянага расейскімі войскамі дому
Вулічны ліхтар у форме голуба на фоне абстралянага расейскімі войскамі дому

​
XS
SM
MD
LG