Зяленскі назваў страты ўкраінскага войска з пачатку вайны

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію CNN 16 красавіка паведаміў аб стратах Узброеных сіл Украіну з пачатку вайны 24 лютага.

Паводле Зяленскага:

  • загінулі каля 2500-3000 вайскоўцаў,
  • прыкладна 10 тысяч параненыя, «і невядома, колькі зь іх выжыве»,
  • колькасьць загінулых цывільных пакуль цяжка падлічыць.

Таксама Зяленскі назваў магчымыя страты расейскага войска з пачатку вайны: паводле яго, іх колькасьць складае ад 19 да 20 тысяч чалавек.

Да гэтага часу Расея і Ўкраіна рэдка паведамлялі аб стратах сваіх вайскоўцаў з пачатку вайны. Прэзыдэнт Украіны ўпершыню агучыў страты ўкраінскага войска 12 сакавіка: тады ён казаў пра прыкладна 1300 загінулых.

Расея апошні раз паведамляла пра свае баявыя страты 25 сакавіка: паводле Мінабароны РФ, на той час 1351 вайсковец загінуў, 3825 вайскоўцаў параненыя. Таксама Мінабароны таксама дало ацэнку стратам Украіны: 14 000 вайскоўцаў забітыя, 16 000 — параненыя.

США ацэньваюць страты расейскага войска ў больш чым 10 000 загінулых, NATO — у 7000-15 000 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG