Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Крэйсэр «Москва» застаецца на плаву, але моцна пашкоджаны


Джон Кірбі
Джон Кірбі

Міністэрства абароны ЗША заяўляе, што выбух на борце расейскага ракетнага крэйсэра «Москва» нанёс караблю значныя пашкоджаньні.

Прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі заявіў 14 красавіка, што на караблі адбыўся «выбух», але дадаў, што цяпер ЗША ня могуць сказаць, ці трапіла ў карабель ракета. Кірбі дадаў, што цяпер «Москва» разам зь некалькімі іншымі расейскімі караблямі знаходзіцца прыкладна за 60 міляў (каля 96 км) на поўдзень ад Адэсы.

«Мы ацэньваем, што карабель здольны прабіцца ўласным ходам, і ён гэта робіць; мы думаем, што ён рухаецца на ўсход. Мяркуем, што яго, верагодна, адвязуць у Севастопаль на рамонт, але ня ведаем, што стала прычынай гэтага», — дадаў Кірбі.

Тым часам дарадца ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў 14 красавіка, што «Москва» была сур’ёзна пашкоджаная 13 красавіка ў выніку «некампэтэнтнасьці» або пасьпяховай атакі ўкраінцаў.

«Уначы мы зьвязаліся з украінцамі, якія сказалі, што ўдарылі па караблю супрацькарабельнымі ракетамі. На дадзены момант мы ня маем магчымасьці для незалежнага аўдыту, але, вядома, тое, як разгортвалася сытуацыя, — гэта вялікі ўдар для Расеі. Гэта іх флягман „Масква“, і цяпер яны вымушаныя прызнаць, што ён моцна пашкоджаны. І ім давялося выбіраць паміж дзьвюма гісторыямі. Адна — гэта проста некампэтэнтнасьць, а другая — што яны трапілі пад удар. І тое, і другое для іх не асабліва добрыя вынікі», — сказаў Саліван.

Позна ўвечары 13 красавіка дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Арастовіч паведаміў у эфіры Фейгін Live, што ў басэйне Чорнага мора адбыўся вялікі пажар на караблі «Масква». На борце карабля, паводле яго, было 510 чальцоў экіпажу. Паводле яго, менавіта гэты расейскі ракетны крэйсэр прапаноўваў здацца абаронцам Зьмяінага вострава.

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі палкоўнік Максім Марчанка заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы нанесьлі па крэйсэры «Москва» ўдар супрацькарабельнымі крылатымі ракетамі «Нэптун» і прычынілі яму сур’ёзныя пашкоджаньні.

Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што пашкоджаны вайсковы карабель «застаецца на плаву» пасьля таго, як у выніку пажару падарваліся боепрыпасы на борце, у той час як украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што «Москва» была зьбіта ўкраінскімі супрацькарабельнымі ракетамі «Нэптун» і патанула.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG