Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра Пуціна і Лукашэнку ў космасе


Героі Лявона Вольскага ўражаныя паездкай Аляксандра Лукашэнкі на касмадром у Расеі.

Саўка:

Прыехаў да Пуціна друг Лукашэнка.
І па касмадрому хадзілі яны.
І хто-та сказаў із яго акружэньня:
«В ракету бы іх, хай ляцяць да Луны».

Грышка:

Такіх не бяруць у касманаўты.

Саўка:

І гордасьцью былі іх ліца заліты:
Мол, космас цяпер будзе нашым на раз!
І хто-та прамолвіў із Пуцінскай сьвіты:
«Уж лучшэ бы вы паляцелі на Марс»!

Грышка:

Такіх не бяруць у касманаўты.

Саўка:

«Цяпер мы касьмічэскай будзем дзяржавай,
Адкрыты цяпер нам у космас пуці».
І хто-та сказаў із талпы праважатых:
«Давай, не трындзі, а скарэе ляці»!

Разам:

Такіх не бяруць у касманаўты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG