Польскія фанаты «павесілі» Пуціна. ФОТА

Фанаты «Легіі» з Варшавы
Фанаты «Легіі» з Варшавы

На матчы чэмпіянату Польшчы заўзятары падрыхтавалі пэрформанс, на якім паказалі сцэну задушэньня расейскага прэзыдэнта.

На стадыёнах Польшчы працягваюцца акцыі салідарнасьці з Украінай і выступленьні супраць крамлёўскай агрэсіі. 9 красавіка фанаты варшаўскай «Легіі» на гасьцявым матчы ў Познані зь мясцовым «Лехам» (1:1) разгарнулі на трыбуне маляваны пэрформанс з выявай расейскага прэзыдэнта Пуціна, які павешаны ў пятлі.

На пэрформансе Пуцін у футболцы не любімага «Зэніту» з Санкт-Пецярбургу, а ў форме маскоўскага «Спартака», фанаты якога маюць сяброўскія адносіны з прыхільнікамі познаньскага «Леху», да якіх прыехалі варшаўскія фанаты. Таму акцыя фанатаў «Легіі» насіла адначасова характар дэманстрацыі пазыцыі па вайне ва Ўкраіне, і пакепліваньня з супернікаў па матчы.

На наступным тыдні «Легія» правядзе таварыскі матч зь кіеўскім «Дынама», каб паказаць салідарнасьць з народам Украіны і сабраць грошы на падтрымку ўцекачоў, якіх адна Польшча прыняла ўжо звыш 2 млн чалавек.

​
XS
SM
MD
LG