Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Шакуціна, Пефціева, Баскіна ды іншых


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Канада пашырыла санкцыйныя сьпісы з прычыны вайны ва Ўкраіне і ўключыла ў іх яшчэ па дзевяць грамадзянаў з Расеі і Беларусі. Гэта бізнэсоўцы і прадстаўнікі міністэрстваў абароны.

З боку Беларусі ў санкцыйны сьпіс Канады трапілі намесьнікі міністра абароны Андрэй Жук, Андрэй Бурдыка і Сяргей Сіманенка.

А таксама набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы:

  • Аляксандар Шакуцін, уладальнік «Амкадор».
  • Уладзімер Пефціеў, ранейшы ўладальнік «Белтэхэкспарт», «Спорт пари», «Деловая сеть», «Аквадив» і іншых кампаній, якія зьмянілі ўласьніка, пасьля таго як Пефціеў у 2011 годзе трапіў пад санкцыі ЭЗ.
  • Анатоль Тарнаўскі, «Юнівэст-М» (нафта і будаўніцтва) і іншыя кампаніі, таксама быў пад санкцыямі ЭЗ дзесяць гадоў таму і зьмяніў структуру бізнэсу для іх абыходу.
  • Павел Тапузідзіс, уладальнік СП ТАА «Тытунь-Інвэст» (гіпэрмаркеты «Карона» і тытунёвы бізнэс).
  • Яўген Баскін, уладальнік групы кампаній «Сэрвалюкс».
  • Валянцін Байко, уладальнік «Контэ СПА», сябра Нацыянальнага сходу.

Пад санкцыі з боку Расеі трапілі:

  • кіраўнік «Норникеля» Уладзімір Патанін;
  • кіраўнік «Новатэк» Леанід Міхельсон;
  • уладальнік групы «Ренова» Віктар Вексельберг;
  • акцыянэр «Сибура» Кірыл Шамалаў;
  • былы кіраўнік савету дырэктараў ТМК Дзьмітрый Пумпянскі і ягоная жонка Галіна Пумпянская;
  • уладальнік «Русагро» Вадзім Машковіч;
  • кіраўнік «Марафон Групп» Аляксандр Вінакураў;
  • начальнік Галоўнага ўпраўленьня Генштабу УС РФ Ігар Касьцюкоў.

Уключэньне іх у санкцыйны сьпіс Канады азначае, што іх магчымыя актывы ў Канадзе будуць замарожаныя і ім будзе забаронены ўезд у краіну. Таксама прадстаўнікам Канады забараняецца аказваць ім любое садзейнічаньне, гандляваць зь імі шырокім шэрагам тавараў, перадаваць і прадаваць тэхналёгіі і тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG