Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паставяць Украіне партыю бесьпілётнікаў Switchblade з бранябойнымі зарадамі


Дрон Switchblade
Дрон Switchblade

Злучаныя Штаты ў самыя кароткія тэрміны адправяць украінскім Узброеным сілам партыю мадыфікаваных баявых бесьпілётнікаў «Сьвічблэйд» (Switchblade), здольных несьці бранябойныя зарады.

Пра гэта паведаміў у аўторак міністар абароны ЗША Лойд Осьцін, выступаючы ў Камітэце па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу.

Осьцін падкрэсьліў, што гэтыя дроны, якія фактычна ўяўляюць сабой кіраваныя «лятаючыя бомбы», здольныя разьвіваць высокую хуткасьць.

Па словах прадстаўнікоў канцэрна AeroVironment, які вырабляе гэтыя бесьпілётнікі, мадэль Switchblade-600 мае бранябойную боегалоўку і можа лётаць над цэльлю больш за сорак хвілін, перад тым як нанесьці ўдар.

Калі кіраўнік Пэнтагона выступаў у камітэце Кангрэсу, яго скрытыкаваў кангрэсмэн-рэспубліканец Мэт Гейтц (Matt Gaetz), які сьцьвярджаў, што вайсковае камандаваньне ЗША спачатку істотна перабольшыла вайсковы патэнцыял Расеі.

Міністар Осьцін з гэтым не пагадзіўся і ў адказ саркастычна спытаў кангрэсмэна Гейтца: «А ці ведаеце вы, што Расея не адолела Ўкраіну дзякуючы таму, што зрабілі мы (ЗША)? І (таму), што зрабілі нашыя саюзьнікі? Вы хоць раз пра гэта падумалі?»

На думку міністра абароны і іншых афіцыйных асоб, сярод фактараў, якія не далі Расеі рэалізаваць свае пляны, асноўныя — гэта баявы дух украінскага народу і вайсковая падтрымка, якую аказалі Кіеву ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG