Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі сайт праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch


Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайт міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Зроблена гэта паводле пастановы пракурора гораду Менску Алега Лаўрухіна.

На пачатку сакавіка Міністэрства інфармацыі заблякавала сайты ўкраінскіх выданьняў «РБК Украіна», inforesist.org, «Гордон» і «Обозреватель». Прычына — «шматлікія факты разьмяшчэньня экстрэмісцкіх матэрыялаў», што парушае артыкул 38 закону аб СМІ, піша «Мэдыязона».

Пазьней з аналягічнай прычыны заблакавалі сайты двух іншых украінскіх СМІ: nv.ua і focus.ua.

МУС Беларусі ў канцы сакавіка стварыла «пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

На працягу пяці гадоў пасьля пагашэньня судзімасьці ім будзе забаронена займацца «абаротам наркатычных сродкаў, зброі, выбуховых рэчываў, пэдагагічнай дзейнасьцю, выдавецкай дзейнасьцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады і праходзіць вайсковую службу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG