У Кіеве назвалі яшчэ адзін горад, у якім расейскія войскі мэтанакіравана зьнішчалі мясцовых жыхароў

Барадзянка ў Кіеўскай вобласьці пасьля баёў
Барадзянка ў Кіеўскай вобласьці пасьля баёў

Генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава заявіла, што яшчэ ў адным горадзе пад Кіевам — у Барадзянцы — сытуацыя з ахвярамі сярод мясцовых жыхароў яшчэ горшая, чым у Бучы.

«Мы можам прадметна гаварыць пра Кіеўскую вобласьць, таму што ўчора мы атрымалі доступ да яе. І адпрацоўваем Ірпень, Бучу, Ворзель. Насамрэч па людзях, па ахвярах найгоршая сытуацыя ў Барадзянцы. Мяркую, што пра Барадзянку мы будзем гаварыць асобна. Там ёсьць пра што гаварыць», — сказала Ірына Венядзіктава 4 красавіка ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону.

Аднак яна не ўдакладніла колькасьць ахвяр сярод жыхароў Барадзянкі.

​
XS
SM
MD
LG