Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі адмовіліся ад расейскага газу, Нямеччына надалей супраць эмбарга


Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Латвійскі апэратар сховішчаў прыроднага газу паведаміў, што краіны Балтыі больш не імпартуюць расейскі газ. 3 красавіка Літва стала першай краінай Эўрапейскага зьвязу, якая цалкам адмовілася ад імпарту расейскага газу.

Як паведаміла Польскае радыё са спасылкай на этэр Латвійскага радыё, генэральны дырэктар кампаніі «Conexus Baltic Grid» Валдзіс Барыс сказаў, што расейскі газ не паступае ў Латвію, Літву і Эстонію з 1 красавіка. Зараз краіны Балтыі выкарыстоўваюць сыравіну з запасаў, якія захоўваюцца ў латвійскім падземным сховішчы.

1 красавіка Міністэрства энэргетыкі Літвы паведаміла, што з пачатку месяца літоўская транспартная сыстэма працуе без імпарту расейскага газу. Сыравіна дастаўляецца праз тэрмінал звадкаванага газу ў Клайпедзе.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа напісаў у Twitter, што некалькі гадоў таму ягоная краіна прыняла пастановы, якія «бяз болю дазваляюць разарваць энэргетычныя сувязі з агрэсарам. Калі мы змаглі гэта зрабіць, то і астатняя Эўропа зможа гэта зрабіць».

У той жа час міністар фінансаў Нямеччыны Крыстыян Лінднэр, якога цытуе Bild, заявіў, што супраць эмбарга на расейскія энэрганосьбіты, бо «гэта можа падарваць устойлівасьць Нямеччыны».

Раней Расея заявіла, што будзе прымаць аплату ад эўрапейскіх краін за газ і нафту толькі ў расейскіх рублях, аднак краіны Эўразьвязу адхілілі гэтае патрабаваньне, заявіўшы, што ў кантрактах асобна адзначана, што аплата будзе ў далярах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG