Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прем’ер Галоўчанка: У 2022 Беларусь будзе разьлічвацца з РФ за газ і нафту расейскімі рублямі

Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка

Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» сказаў, што ў 2022 годзе Беларусь будзе плаціць Расеі за газ і нафту расейскімі рублямі.

«Мы перайшлі на разьлікі ў рублях за энэрганосьбіты. Гэта вельмі важна, гэта тое, чаго мы дамагаліся вельмі доўга, — адвязка разьлікаў ад даляра, зараз мы будзем працаваць у расейскім рублі», — сказаў прэмʼер.

Галоўчанка заявіў, што Менск і Масква істотна прасунуліся ў справе адзінага цэнаўтварэньня на энэрганосьбіты для субʼектаў гаспадараньня і анансаваў падпісаньне ў 2023 годзе дамоваў з Расеяй па фармаваньню адзінага рынку нафты і газу.

Днямі лідэры шэрагу краінаў ЭЗ адмовіліся разьлічвацца з Масквой за энэрганосьбіты расейскімі рублямі, як гэтага запатрабаваў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. Гэтае патрабаваньне Крэмль вылучыў пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі за вайну ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG