Грузія вырашыла далучыцца да санкцыяў супраць Расеі

Пратэсты супраць вайны ў Тбілісі, 28 лютага 2022 году
Пратэсты супраць вайны ў Тбілісі, 28 лютага 2022 году

Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі заявіла, што Грузія будзе ўдзельнічаць ува ўсіх міжнародных фінансавых санкцыях.

Грузія далучаецца да ўсіх міжнародных санкцыяў, накладзеных на Расейскую Фэдэрацыю за шырокамаштабную агрэсію супраць Украіны.

Грузінскі бок таксама падтрымлівае ўсе міжнародныя рэзалюцыі, якія датычацца падтрымкі ўкраінскай дзяржавы, расказала прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі ў эфіры каналу CNN.

«Мы ўдзельнічаем ува ўсіх міжнародных фінансавых санкцыях супраць РФ, і гэта сапраўды ўжо нешта значыць для нашага фінансавага сэктару», — сказала кіраўнік дзяржавы.

25 лютага прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі быў сказаў, што яго дзяржава не далучыцца да заходніх санкцыяў супраць Расеі — ні фінансавых, ні эканамічных.

​
XS
SM
MD
LG