Амэрыканскі актор і рэжысэр Шон Пэн будзе дапамагаць перасяленцам у Львоўскай вобласьці

Шон Пэн падчас прэс-канфэрэнцыі ў Польшчы, 25 сакавіка 2022 г.
Шон Пэн падчас прэс-канфэрэнцыі ў Польшчы, 25 сакавіка 2022 г.

Амэрыканскі актор і кінарэжысэр Шон Пэн 28 сакавіка наведаў Львоў і заявіў пра гатоўнасьць дапамагчы перасяленцам, якія часова пражываюць у Львоўскай вобласьці.

«Цяпер я гавару не як дакумэнталіст, а як кіраўнік дабрачыннай арганізацыі CORE. Мы прапануем любую дапамогу, гатовыя дапамагчы як у тэхнічных пытаньнях, так і ў камунікацыі. Цяпер мы канкрэтна разумеем, што трэба засяляць людзей. Як толькі будзе сьпіс неабходнага, мы гатовыя далучыцца», — сказаў Шон Пэн.

Львоўская вобласьць прыняла на часовае пражываньне больш за 250 тысяч чалавек. З пачатку вайны ва Ўкраіне валянтэры і дабрачынныя арганізацыі раздалі перасяленцам больш за 1 мільён 300 тысяч порцый ежы.

​
XS
SM
MD
LG