Генштаб Украіны: Расейскія войскі працягваюць нарошчваць прысутнасьць вакол Кіева

Украінскія добраахвотнікі ў акопах пад Кіевам
Украінскія добраахвотнікі ў акопах пад Кіевам

Расейскія войскі працягваюць канцэнтрацыю войскаў вакол Кіева, гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генштабу Ўзброеных сіл Украіны 28 сакавіка.

«Нягледзячы на заявы чыноўнікаў Мінабароны і Генштабу Расейскай Фэдэрацыі аб зьмене плянаў і прыярытэтаў, праціўнік працягвае нарошчваць колькасьць войскаў вакол сталіцы. Расейскія войскі працягваюць беспасьпяховыя спробы заняць пазыцыі, зь якіх яны маглі б атакаваць або акружыць Кіеў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле назіраньняў штабу, расейскія захопнікі працягваюць спробы выйсьці да адміністрацыйных межаў Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама прыкладаюць намаганьні, каб захаваць кантроль над часова акупаванымі тэрыторыямі.

Генштаб таксама паведамляе аб працягу абароны Марыюпалю і пра супраціў расейскай акупацыі ў Хэрсоне, праз што «праціўнік вымушаны канцэнтраваць усё новыя і новыя сілы расейскіх вайскоўцаў і Расгвардыі, каб трымаць горад пад сваім кантролем».

25 сакавіка Міністэрства абароны Расеі заявіла, што засяродзіць увагу на «поўным вызваленьні Данбасу». Яны дадалі, што «ад пачатку» не плянавалі штурмаваць Кіеў і іншыя буйныя гарады Ўкраіны, «але такая магчымасьць ня выключаная».

​
XS
SM
MD
LG