Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц вайны ва Ўкраіне загінулі 5 журналістаў, яшчэ 7 было паранена


Амэрыканскі журналіст Брэнт Рэно (Brent Renaud), які загінуў у Кіеўскай вобласьці
Амэрыканскі журналіст Брэнт Рэно (Brent Renaud), які загінуў у Кіеўскай вобласьці

Расейскія войскі ўчынілі 148 злачынстваў супраць журналістаў і мэдыя ва Ўкраіне за месяц вайны, гаворыцца ў паведамленьні Інстытуту масавай інфармацыі (ІМІ).

«Па стане на 24 сакавіка пяцёх журналістаў забілі падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў, сямёра параненыя, адзін журналіст прапаў бязь вестак. ІМІ вядома пра сама меней шэсьць выпадкаў захопу журналістаў расейцамі ў закладнікі і жорсткага абыходжаньня зь імі.

Акупанты абстралялі 10 тэлевежаў, якія зьяўляюцца цывільнымі аб'ектамі, што пацягнула за сабой поўнае або часовае зьнікненьне тэлевізійнага і радыёвяшчаньня ў васьмі рэгіёнах Украіны.

Акрамя таго, ня менш за 70 рэгіянальных мэдыя вымушаныя былі спыніць працу праз пагрозы з боку расейскіх акупантаў, захоп імі рэдакцый, немагчымасьць працаваць ва ўмовах часовай акупацыі, адсутнасьць магчымасьцяў для друку і распаўсюду», – гаворыцца ў паведамленьні.

Інстытут масавай інфармацыі паказвае, што ўсе сьмерці журналістаў зафіксаваныя ў Кіеве і прыгарадах.

За 28 дзён пасьля пачатку вайны загінулі:

  • Яўген Сакун, апэратар тэлеканала LIVE (загінуў 1 сакавіка падчас расійскага ракетнага абстрэлу тэлевежы ў Кіеве);
  • Брэнт Рэно, былы карэспандэнт The New York Times (расстраляны расейцамі 13 сакавіка ў Ірпяні на блёкпасту);
  • Пʼер Закжэўскі, апэратар тэлеканала Fox News, грамадзянін Ірляндыі (загінуў 14 сакавіка падчас артылерыйскіх абстрэлаў расейскімі войскамі ў вёсцы Горанка Кіеўскай вобласьці).
  • Аляксандра Куўшынава, украінская фіксэрка, журналістка (загінула 14 сакавіка разам з Пʼерам Закжэўскім у вёсцы Горанка Кіеўскай вобласьці).
  • Аксана Бауліна, журналістка расейскага The Insider, Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага (загінула 23 сакавіка пад расейскім абстрэлам у Кіеве падчас выкананьня рэдакцыйнага заданьня).

Акрамя таго, невядомая доля фотакарэспандэнта Максіма Левіна, які асьвятляў баявыя падзеі пад Кіевам і прапаў 13 сакавіка.

Сярод параненых ёсьць і журналіст Радыё Свабода Марʼян Кушнір, які пацярпеў 11 сакавіка пры ўдары расейскіх войскаў на Кіеўшчыне – у яго кантузія.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG