«Не чакалі, што нам нож у сьпіну ўставяць». Што ўкраінскія ўцекачы ад вайны думаюць пра Беларусь і беларусаў. ВІДЭА

Украінскія ўцекачы на памежным пераходзе у Польшчу. Сакавік 2022 году
Украінскія ўцекачы на памежным пераходзе у Польшчу. Сакавік 2022 году

Апытаньне Радыё Свабода сярод грамадзян Украіны пра саўдзел уладаў Беларусі у вайне Расеі супраць Украіны.

Радыё Свабода запыталася ва ўкраінцаў, якія толькі перасеклі польска-ўкраінскую мяжу ў пункце пропуску Мэдыка, што яны думаюць пра Беларусь і ці памянялася іх стаўленьне да беларусаў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.

Амаль чвэрць грамадзян Украіны былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз уварваньне Расеі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Офісу каардынацыі гуманітарных пытаньняў ААН. Амаль 6 500 000 чалавек уцякалі ад вайны ў межах Украіны, і 3 489 644 чалавекі выехалі з тэрыторыі краіны. Разам колькасьць уцекачоў ад вайны набліжаецца да 10 мільёнаў чалавек.

Колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Польшчу з Украіны пасьля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне, дасягнула 2 083 854 чалавек. Гэта пераважна жанчыны і дзеці. Акрамя Польшчы, 312 120 украінскіх грамадзян выехалі ў Вугоршчыну, 250 036 — у Славаччыну, 365 197 — у Малдову, 231 764 — у Расею (пераважна з так званых «ЛДНР»), 535 461 — у Румынію, 3 765 чалавек — у Беларусь.

​
XS
SM
MD
LG