Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі стаяць у чарзе па кнігі выдавецтва «Янушкевіч», якое высяляюць з офісу


Выдавец Андрэй Янушкевіч
Выдавец Андрэй Янушкевіч

Дзясяткі чалавек стаяць каля офісу выдавецтва «Янушкевіч», каб набыць кнігі выдавецтва, якое высяляюць з памяшканьня.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал выдавецтва.


Сёньня раніцай стала вядома, што выдавецтва папрасілі вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А цягам наступных трох дзён. «Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай „вострай неабходнасьцю“ ў нашых утульных кабінэтах», — напісала выдавецтва.

«У нас зараз шмат клопатаў, зьвязаных з высяленьнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офісу. Абвяшчаем распродаж з 20-працэнтнай зьніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар’еўскай, 7А. Ёсьць амаль увесь асартымэнт, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зьніжку», — зьвярнулася выдавецтва да чытачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG