На акупаванай расейцамі ЧАЭС упершыню з 24 лютага ўдалося правесьці частковую ратацыю пэрсаналу

Расейскі салдат на фоне ЧАЭС, люты 2022
Расейскі салдат на фоне ЧАЭС, люты 2022

Пэрсанал правёў на працы каля 600 гадзін, частку яго замянілі 46 добраахвотнікаў.

Кіраўніцтва ЧАЭС упершыню пасьля захопу станцыірасейскімі войскамі змагло правесьці частковую ратацыю пэрсаналу, які бесьперапынна працаваў з 24 лютага.

У прыватнасьці, са станцыі ўдалося вывезьці 64 асобы: 50 супрацоўнікаў станцыі, 9 супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны (8 жанчын і 1 хворага на рак мужчыну), аднаго супрацоўніка Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый Украіны і сталкераў, якія папрасілася на станцыю, ратуючыся ад абстрэлаў.

«На замену эвакуаванага пэрсаналу Чарнобыльскай АЭС для выкананьня службовых абавязкаў і забесьпячэньня функцыянаваньня прадпрыемства добраахвотна выехалі 46 супрацоўнікаў станцыі. Нагадаем, пэрсанал правёў на працы каля 600 гадзін, гераічна выконваючы прафэсійныя абавязкі і падтрымліваючы належны ўзровень бясьпекі», — адзначылі на прадпрыемстве.

Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль Запароскую АЭС.

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі, што «дзеяньні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалягічнай трагедыяй усёй Эўропы».

Цяпер на Запароскай АЭС 50 адзінак вайсковай тэхнікі і каля 500 салдатаў РФ: «Пэрсанал станцыі працуе пад рулямі захопнікаў».

​
XS
SM
MD
LG