Лукашэнка падчас нарады з Саветам бясьпекі 1 сакавіка 2022 году
Ён назваў пляны аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі «выдумкай Захада».
Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію японскаму тэлеканалу TBS адказаў на пытаньне аб магчымасьці разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Журналіст тэлеканала ўдакладніў, ці прасіў Пуцін аб разьмяшчэньні ў краіне ядзернай зброі, і ці можна лічыць, што зьменены восьмы артыкул беларускай Канстытуцыі дазваляе гэта зрабіць.
«Калі амэрыканцы, Францыя, Брытанія разьмесьцяць ядзерную зброю ў непасрэднай блізкасьці да Беларусі, дапусьцім, у Польшчы, Літве, ці той жа Украіне, то я запатрабую ад Пуціна вярнуць нам тую ядзерную зброю, якую мы калісьці вярнулі Расеі. Канстытуцыя, і ранейшая, і цяперашняя да гэтага не маюць ніякага дачыненьня, бо па старой нашай Канстытуцыі мне ніхто не перашкаджаў вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь, гэтак і гэта. Мы не думалі пра гэта, мяняючы Канстытуцыю. Гэта выдумка Захаду, і яна прыйшла да вас, магчыма, праз вашу амбасаду ў Беларусі. Я не плаўную разьмяшчаць тут ядзерную зброю, вырабляць тут ядзерную зброю, ствараць, або выкарыстоўваць гэтую ядзерную зброю супраць каго б там ні было. Такога ніколі не было ў плянах беларускага кіраўніцтва», – сказаў Лукашэнка.
Яшчэ 17 студзеня Лукашэнка казаў аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі ў «выпадку неабходнасьці»