ААН: вайна ва Ўкраіне можа выклікаць ураган голаду і крах глябальнай харчовай сыстэмы

Разбураны будынак у Кіеве пасьля расейскіх удараў 19 сакаівка 2022 году
Разбураны будынак у Кіеве пасьля расейскіх удараў 19 сакаівка 2022 году

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што працяг вайны ва Ўкраіне можа выклікаць голад ня толькі ў гэтай краіне, а і паўплываць на глябальную харчовую сыстэму.

«Вайна ва Украіне ўжо парушае ланцужкі паставак і выклікае рэзкае павелічэньне вартасьці паліва, прадуктаў харчаваньня і транспарту. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць ураган голаду і крах глябальнай харчовай сыстэмы», — напісаў Антонію Гутэрыш у Twitter.

Расея пачала вайну супраць Украіны з 24 лютага. Ад авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў ва Ўкраіне загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, каля 3 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, разбураны аб’екты сацыяльнай, эканамічнай і вайсковай інфраструктуры.

​
XS
SM
MD
LG