Расея ўпершыню з пачатку вайны атакавала Львоў, 6 крылатых ракет трапіла ў авіярамонтны завод

Вынікі абстрэлу Львова 18 сакавіка
Вынікі абстрэлу Львова 18 сакавіка

Снарады пацэлілі ў Авіярамонтны завод.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка паведаміў, што раніцай у Львове прагрымела некалькі выбухаў.

«Каля 6:30 у Львове прагрымелі выбухі, на ўскраінах горада відаць пажары», — сказаў ён у Telegram.

Перад гэтым у горадзе ўключылі сыгнал трывогі. Грамадзяне і карыстальнікі сацыяльных сетак, многія зь якіх зараз эвакуаваліся ў Львоў, таксама заявілі, што раніцай чулі выбухі.

Паветранае камандаванне «Захід» Паветраных сіл Украіны паведаміла, што па Львове ў пятніцу было выпушчана шэсьць крылатых ракет з падводнай лодкі ў Чорным моры.

Мэр Львова Андрэй Садавы ўдакладніў у Telegram: «Ракеты трапілі на тэрыторыю каля аэрапорта Львова. Я пакуль не магу сказаць адрас у рэжыме рэальнага часу, але гэта дакладна не аэрапорт. У карпусах нашага АТП-1 пашкоджаны вокны».

Мэр Львова Андрэй Садавы ўдакладніў, што сёньня ранішнія абстрэлы прыпалі на авіярамонтны завод.

«Некалькі ракет трапілі ў авіярамонтны завод. Ягоныя будынкі былі разбураныя ад удараў. Актыўная праца завода была спыненая загадзя, таму пацярпелых цяпер няма. На месцы працуюць ратавальнікі і адпаведныя камунальныя службы», — напісаў Садавы ў Telegram.

У ноч на 13 сакавіка расейскія войскі выпусьцілі 30 ракет па Міжнародным цэнтры міратворчасьці і бясьпекі, вядомым як Явараўскі палігон.

Явараўскі палігон знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад мяжы з Польшчай. Побач зь ім разьмешчаныя шматлікія паселішчы.

​
XS
SM
MD
LG