Наступствы вайны: Гомельскі хімзавод адправіў частку людзей у водпуск, рэзка растуць цэны

Хімічный завод у Гомлі, 10 верасьня 2013
Хімічный завод у Гомлі, 10 верасьня 2013

Значная частка прадукцыі гэтага заводу пастаўлялася ва Ўкраіну.

Значная частка прадукцыі гэтага заводу пастаўлялася ва Ўкраіну.

«Што да цэхаў, якія выраблялі прадукцыю для ўкраінскіх палёў, там сапраўды прайшла вымушаная аптымізацыя. Удакладню, частка супрацоўнікаў скарысталася сацыяльным адпачынкам. Аднак ужо ў красавіку мы пачнём нарошчваць страчаныя аб’ёмы», — паведаміў у інтэрвію «Гомельским ведомостям» намесьнік дырэктара прадпрыемства ў эканоміцы і фінансах Максім Манько.

Цэхі, якія працуюць на ўнутраны рынак, паводле яго, загружаныя на 100%. Доля ўкраінскага рынку ў валютных паступленьнях завода складала каля 79%.

Ад 30% да 160%. За тры тыдні вайны ў Беларусі вельмі моцна падаражэлі пральныя парашкі

Пра падаражаньне паведамляюць чытачы Zerkalo.io. Так, напрыклад, цана францускага геля-канцэнтрату для мыцьця Ariel у некаторых крамах ужо дайшоў да 109 рублёў. І гэта не адзінкавыя выпадкі.

Гель-канцэнтрат для мыцьця Ariel, пра які пісалі нашы чытачы, у каталёгу Onliner каштуе 70 рублёў за бутэльку (2,6 л). 24 лютага такую ж бутэльку можна было знайсьці па 26,99 рубля. Гэта значыць, за тры тыдні цана падрасла на 160%.

​
XS
SM
MD
LG