Японія, Аўстралія і Новая Зэляндыя ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі

Джэнэрык, санкцыі супраць Расеі, 11 сакавіка 2022
Джэнэрык, санкцыі супраць Расеі, 11 сакавіка 2022

Санкцыі закрануць расейскіх чыноўнікаў і алігархаў.

Японія ўводзіць санкцыі супраць яшчэ 9 кампаній і арганізацый, а таксама 15 расейцаў, у тым ліку прэс-сакратара МЗС Расеі Марыі Захаравай і чыноўнікаў у сфэры абароны (агулам Японія ўвяла санкцыі супраць 76 чалавек, 7 банкаў і 12 арганізацый РФ).

Аўстралія ўвяла санкцыі супраць яшчэ 11 расейскіх банкаў і дзяржаўных установаў, якія кіруюць сувэрэнным доўгам Расеі. Разам на іх долю прыпадае каля 80% усіх банкаўскіх актываў Расеі. Пад санкцыі трапілі таксама мільярдэры Алег Дзерыпаска і Віктар Вексэльбэрг.

Новая Зэляндыя ўвяла санкцыі супраць 13 расейцаў, у тым ліку Пуціна і чальцоў Савету бясьпекі, 1 банка і 18 арганізацый, а таксама забараніла ўезд яшчэ 364 палітыкам і вайскоўцам.

​
XS
SM
MD
LG