Ва Ўкраіну прыбыў пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе

Антываенная дэмастранцыя ў Брусэлі, 2 сакавіка
Антываенная дэмастранцыя ў Брусэлі, 2 сакавіка

Ён вывучае ваенныя злачынствы Расеі і ўжо правёў размову з прэзыдэнтам Зяленскім.

У Офісе Прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан ужо пачаў працаваць, каб «акупанты адказалі за ўсе ваенныя злачынствы супраць украінцаў».

Пра тое, што Карым Хан і сьледчая група Міжнароднага крымінальнага суду прыбылі ва Ўкраіну для збору доказаў ваенных злачынстваў Расейскай Фэдэрацыі, паведаміў 16 сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

«Мы актывізуем працу, каб прыцягнуць акупантаў да адказнасьці. Павінен быць Міжнародны трыбунал — і ён будзе. За ўсё, што яны зрабілі супраць Украіны, супраць нашых людзей, за кожны акт тэрарызму расейскіх войскаў на тэрыторыі нашай дзяржавы. Пракуратура Ўкраіны, праваахоўнікі ўжо пачалі гэтую працу», — заявіў украінскі прэзыдэнт.

Пазьней Зяленскі і Хан правялі сумесную відэаразмову.

​
XS
SM
MD
LG