Канцлер Нямеччыны выступіў супраць беспалётнай зоны над Украінай

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц

Фэдэральны канцлер Нямеччыны Оляф Шольц выступіў супраць беспалётнай зоны над Украінай, адзначыўшы, што яна азначала б верагоднасьць ваеннага супрацьстаяньня NATO з Расеяй, а гэтага ніхто не хоча.

Шольц заявіў аб гэтым на форуме, арганізаваным газэтай Die Welt, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Мы ня будзем рабіць беспалётныя зоны над Украінай. Гэта азначала б прамую ваенную канфрантацыю з Расеяй, з расейскімі баявымі самалётамі», — прыводзіць выданьне словы кіраўніка нямецкага ўраду.

«З прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і іншымі саюзьнікамі мы адзіныя ў думцы, што ваеннага супрацьстаяньня паміж NATO і Расеяй быць не павінна. Ніхто ня можа гэтага хацець», — сказаў ён.

​
XS
SM
MD
LG