Мінфін Украіны: страты нацыянальнай эканомікі ад расейскай вайны складуць ня менш за 500 млрд даляраў

Сяргей Марчанка
Сяргей Марчанка

Міністар фінансаў Украіны Сяргей Марчанка прагназуе калясальныя эканамічныя страты Ўкраіны ў выніку агрэсіі Расеі.

«На 10 абласьцей, дзе цяпер ідуць баявыя дзеяньні, прыпадае палова ўнутранага валавога прадукту. Найбольш важны ўчастак — Харкаў, Кіеў, Марыюпаль, якія мелі істотны ўнёсак ва ўнутраны валавы прадукт. Шмат лягістычных ланцужкоў цалкам разарвана. Шмат прадпрыемстваў зьнішчана фізычна, некаторыя ня могуць працаваць у рэжыме вайны, шмат супрацоўнікаў выехалі», — заявіў Сяргей Марчанка ў інтэрвію «Forbes-Україна».

Паводле міністра, Міністэрства эканомікі прагназавала, што страты эканомікі складуць ад траціны да паловы ўнутранага валавога прадукту.

«Паводле іншай ацэнкі, размова ідзе пра 500 мільярдаў даляраў. Дакладна можна будзе падлічыць толькі пасьля вайны».

​
XS
SM
MD
LG