У Лёндане анархісты захапілі сядзібу, якая, паводле іх зьвестак, належыць расейскаму алігарху Дзерыпаску

Асабняк Алега Дзерыпаскі ў Лёндане 14 сакавіка
Асабняк Алега Дзерыпаскі ў Лёндане 14 сакавіка

Раней у Францыі захапілі меркаваную вілу дачкі Пуціна Кацярыны Ціханавай.

Цана асабняка Дзерыпаскі, як паведамляе выданьне Daily Mirror, складае 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска трапіў пад санкцыі за расейскую вайну ва Ўкраіне. Яго маёмасьць неўзабаве можа быць канфіскаванай.

Актывісты ўварваліся ў меркаваны дом алігарха ў Лёндане пасьля поўначы ў панядзелак і вывесілі ўкраінскія сьцягі і транспаранты з надпісамі «Гэтую маёмасьць вызвалілі» і «Пуцін, ідзі на х...».

Анархісты ў сваёй заяве ў твітэры адзначылі, што яны «вызвалілі» будынак менавіта празь яго захоп.

Раней у Біярыцы (Атлянтычнае ўзьбярэжжа Францыі) мясцовы актывіст П’ер Афнэр 13 сакавіка захапіў меркаваную вілу дачкі Пуціна Кацярыны Ціханавай. Ён заявіў, што плянуе пасяліць там уцекачоў з Украіны.

​
XS
SM
MD
LG