У Кіеве атакавалі авіязавод «Антонаў», на ім пачаўся пажар. ВІДЭА

На заводзе «Антонаў»
На заводзе «Антонаў»

Кіеўская гарадзкая адміністрацыя паведаміла пра выбухі на сталічным заводзе Антонава.

Як паведаміў першы намесьнік старшыні Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі Мікалай Паварозьнік, на месцы працуюць апэратыўныя службы. Ці ёсьць пашкоджаньні або пацярпелыя, чыноўнік не ўдакладняе, піша ўкраінская служба Радыё Свабода.

Афіцыйных камэнтароў ад кампаніі пакуль няма.

«Антонаў» — прадпрыемства, якое займаецца авіяперавозкамі грузаў, а таксама распрацоўкай, вытворчасьцю і рамонтам самалётаў сэрыі «АН». Уваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрну «Укроборонпром».

​
XS
SM
MD
LG