Расейцы разбамбілі школу пад Мікалаевам. ФОТА і ВІДЭА

Віталь Кім
Віталь Кім

У горадзе Зеленагайск Мікалаеўскай вобласьці авіяўдарам расейскіх войскаў зьнішчана школа.

Як паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, 13 сакавіка расейскія войскі працягнулі абстрэлы рэгіёну. У горадзе Зеленагайск яны нанесьлі ўдар па школе, які зьнішчыў будынак.

На месцы працуюць ратавальнікі.

Як распавёў кіраўнік адміністрацыі Віталь Кім, цяпер ідзе эвакуацыя грамадзян зь месцаў, што знаходзяцца побач зь месцам авіяўдару. Паводле Кіма, расейцы на Мікалаеўшчыне атрымліваюць адпор Узброеных сіл Украіны па ўсіх напрамках.

​
XS
SM
MD
LG