Прэзыдэнт Польшчы: ужываньне Пуціным хімічнай зброі дасьць NATO зялёнае сьвятло

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, 10 сакавіка 2022
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, 10 сакавіка 2022

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што NATO перагледзіць сваю пазыцыю аб неўмяшаньні ў канфлікт ва Ўкраіне ў выпадку, калі Расея прыменіць хімічную зброю.

Ягоныя словы цытуе Delfi.

Раней аб магчымасьці хімічнага нападу з боку Расеі папярэдзіў гэнэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. На яго думку, заявы Масквы аб тым, што ва Ўкраіне нібыта працуюць лябараторыі па вытворчасьці хімічнай і біялягічнай зброі, могуць быць падрыхтоўкай да такога кроку з боку самой Расеі.

​
XS
SM
MD
LG