Расейская вайна ва Ўкраіне. Ілюстрацыйнае фота з Северскаданецка, Данецкая вобласьць, скавік 2022
Расейскія вайскоўцы прымушаюць кіраўнікоў уладаў захопленых украінскіх гарадоў пераходзіць на іх бок.
Намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Кірыла Цімашэнка паведаміў аб выкраданьні расейцамі мэра Мелітопаля Івана Фёдарава і апублікаваў відэазапіс, як гэта адбывалася.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў выкраданьне мэра Мелітопаля ваенным злачынствам супраць дэмакратыі і параўнаў дзеяньні расейскіх вайскоўца да дзеяньняў тэрарыстаў так званай Ісламскай дзяржавы.
Днём раней таксама ў Мелітопалі расейцы а 6-й раніцы ўварваліся ў дом дэпутаткі Запароскай абласной рады, прадстаўніцы крымска-татарскага народу Лэйлы Ібрагімавай, правялі вобшук, канфіскавалі тэлефоны, а яе саму вывезьлі ў невядомым кірунку.
Яна ўваходзіць у фракцыю партыі Пятра Парашэнкі «Эўрапейская салідарнасьць». Пазьней яе вызвалілі, але сувязі зь ёй няма.
Мелітопаль знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў. Жыхары гораду рэгулярна выходзяць на пратэсты супраць расейскага ўварваньня.
Сёньня жыхары Мелітопаля выйшлі на акцыю пратэсту з патрабаваньнем вызваліць кіраўнікага іхнага горада.
Расея адмаўляе, што вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны на яе тэрыторыі і называе гэта «спэцапэрацыяй», накіраванай на «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю». Раней Крэмль заяўляў, што ня будзе чапаць мірных жыхароў падчас сваёй так званай «апэрацыі».