Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эйсмант пра візыт Лукашэнкі ў Маскву: Расея пайшла на беспрэцэдэнтныя крокі па падтрымцы эканомікі Беларусі


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Сёньня ў Маскве адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра вынікі гэтых перамоваў расказала БЕЛТА прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Натальля Эйсмант
Натальля Эйсмант

«У першачарговым парадку прадметна абмеркавалі сытуацыю ў сьвеце, у рэгіёне, з увагай на Ўкраіну. Адной з асноўных тэмаў у гэтым разрэзе стала хада перамоваў, якія праходзяць у Беларусі, і пазыцыі расейскага і ўкраінскага бакоў. У рамках абмеркаваньня гэтай тэмы на сустрэчу быў запрошаны памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі, а па выніках была агучана супольная думка: пры жаданьні ўкраінскага боку канфлікт можна вырашыць у любы момант».

«Узгаднілі сумесныя крокі па ўзаемнай падтрымцы ў сувязі з санкцыйным ціскам, у тым ліку па цэнах на энэрганосьбіты».

«Дамовіліся аб пастаўках у бліжэйшы час Расеяй у Рэспубліку Беларусь самых сучасных узораў вайсковай тэхнікі. У сваю чаргу, Беларусь павялічыць пастаўкі сучаснай сельскагаспадарчай, пасажырскай тэхнікі і іншай машынабудаўнічай прадукцыі».

«У разьвіцьцё дамоўленасьцяў, дасягнутых сёньня, у панядзелак перамовы ў Маскве правядуць урадавыя дэлегацыі і выпрацуюць канкрэтныя рашэньні па ўсіх пытаньнях, якія абмяркоўваліся».

Паводле Эйсмант, пасьля перамоваў Лукашэнка заявіў, што «Расея пайшла на вельмі сурʼёзныя і беспрэцэдэнтныя крокі па падтрымцы эканомікі нашай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG