Кіеў: Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі ад расейскіх войскаў 5 населеных пунктаў на Чарнігаўшчыне

Падразьдзяленьне ўкраінскіх вайскоўцаў падчас выкананьня баявога заданьня, 10 сакавіка 2022
Падразьдзяленьне ўкраінскіх вайскоўцаў падчас выкананьня баявога заданьня, 10 сакавіка 2022

Таксама ўкраінцы захапілі два бронетранспартэры расейцаў.

«Падразьдзяленьні Расейскай Фэдэрацыі ня ў стане весьці баявыя дзеяньні ў поўным аб’ёме. Сярод афіцэраў, якіх кідае вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва, паніка. Маральна-псыхалягічны стан салдатаў не спрыяе выкананьню задач», — паведамілі ў апэратыўным камандаваньні «Поўнач».

Агульныя баявыя страты расейскіх войскаў з 24 лютага па 11 сакавіка, паводле дадзеных Узброеных сіл, склалі каля 12 тысяч чалавек, 353 танкі, 1165 баявых браняваных машын, 125 артылерыйскіх сыстэм, 58 РСЗА (рэактыўных сыстэм залпавага агню), 31 аб’ект супрацьпаветранай абароны, 57 самалётаў, 83 верталёты, 3 караблі/катэры.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

​
XS
SM
MD
LG