Два беларусы з ЗША з рыштункам за кошт дыяспары вылецелі ваяваць за Ўкраіну

Галоўны ўваход у Беларускі катэдральны сабор Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, сакавік 2022 году
Галоўны ўваход у Беларускі катэдральны сабор Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, сакавік 2022 году

Пры Катэдральным саборы Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку зь першых дзён уварваньня Расеі ва Ўкраіне быў створаны Каардынацыйны цэнтар дапамогі для збору рэчаў і грошай.

Пра гэта інфармуе сайт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Цэнтар таксама займаецца купляй спэцыяльнай амуніцыі, мэдыкамэнтаў і аптэчак вытворчасьці ЗША і адпраўкі іх на дапамогу Ўкраіне.

Супрацоўніцтва ў справе набыцьці ўсіх неабходных рэчаў вядзецца ў цесным кантакце з амэрыканскай кампаніяй, якая прафэсійна займаецца пастаўкамі вайсковай амуніцыі і мэдычных аптэчак. Кампанія дала беларускаму цэнтру зьніжку 30%.

Сайт БАПЦ паведамляе, што пры дапамозе Каардынацыйнага цэнтру два маладыя беларусы з ЗША былі цалкам забясьпечаныя ўсім неабходным рыштункам (бронекамізэлькамі, берцамі, шаломамі, аптэчкамі) і ўжо вылецелі ў Эўропу, каб далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

​
XS
SM
MD
LG