Расея пачала выкарыстоўваць супраць Украіны забароненыя «вакуўмныя» бомбы

Муляжы ўзбраеньняў, якія паказвалі ўкраінскім школьнікам перад нападам Расеі на іх дзяржаву
Муляжы ўзбраеньняў, якія паказвалі ўкраінскім школьнікам перад нападам Расеі на іх дзяржаву

Украіна атрымала ад Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі пацьверджаньне аб выкарыстаньні Расеяй цяжкіх агнямётных сыстэм залпавага агню TOS-1A. Гэтыя факты лягуць абвінавачаньнямі ў міжнародны суд над Расеяй.

Пра гэта паведаміў Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Сыстэма TOS-1A выкарыстоўваецца для запуску тэрмабарычных баепрыпасаў, вядомых як «вакуўмныя бомбы». Яны належаць да катэгорыі «зброі масавага зьнішчэньня».

Выкарыстаньне «вакушмных» бомбаў не забаронена міжнародным правам, але жорстка рэглямэнтуецца. У прыватнасьці, іх забаронена выкарыстоўваць супраць мірнага насельніцтва.

Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі таксама паведаміў, што ўжо ёсьць зафіксаваныя факты абстрэлаў «вакуўмнымі» снарадамі населеных пунктаў. Гэтыя факты будуць уключаныя ў пералік злачынстваў вайсковага камандаваньня і ўлады Расеі для міжнародных судоў.

​
XS
SM
MD
LG