Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На нас тут забыліся»: СБУ перахапіла новую размову расейскага вайскоўца


Прапагандысцкі банэр у анэксаваным расейцамі Крыме
Прапагандысцкі банэр у анэксаваным расейцамі Крыме

У Службе бясьпекі Ўкраіны сьцьвярджаюць, што расейскае войска дэмаралізаванае і нападае на ўкраінскіх сялян і запраўкі, спрабуючы атрымаць хоць нейкае забесьпячэньне.

У расейскіх вайскоўцаў пачаліся вялікія праблемы з забесьпячэньнем, паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны. Гэтую выснову яна робіць на падставе перахопленай гутаркі расейскага вайскоўца, які скардзіцца жонцы на тое, што пра расейскае войска забылася кіраўніцтва.

«Маю роту не забясьпечвае ніхто. На нас забыліся на Вялікай Зямлі... Яны забыліся, што нас сюды выштурхнулі. Нам даводзіцца здабываць самім усё. Мы забясьпечваем сваіх чужым. А калі іх не забясьпечваць — гэта будзе мяса: проста людзей спаляць, і ўсё», — гаворыцца ў апублікаваным СБУ аўдыёфрагмэнце гэтай размовы.

Пакуль няма магчымасьці незалежным чынам праверыць зьвесткі, апублікаваныя ведамствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG