Пачынаецца эвакуацыя жыхароў атакаванага Расеяй гораду Сумы. Масква абяцала рэжым цішыні, раней яна зрывала дамоўленасьці

Харкаў пасьля расейскіх абстрэлаў. 1 сакавіка
Харкаў пасьля расейскіх абстрэлаў. 1 сакавіка

Тры папярэднія дні запар Расея зрывала эвакуацыю насельніцтва з аточаных і аткаваных яе войскам гарадоў Усходу і Поўдня Ўкраіны.

Украіна, Расея і Чырвоны Крыж узгаднілі гуманітарны калідор для эвакуацыі з горада Сумы. Абвешчаны рэжым цішыні, пра гэта на брыфінгу паведаміла міністар у пытаньнях рэінтэграцыі Ірына Верашчук.

У Сумах мінулай ноччу быў моцны авіяналёт, загінулі як мінімум 20 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Эвакуацыя пачалася пасьля 11:00, паведамляе УНІАН.

35 аўтобусаў ужо выехалі з Палтаўскай вобласьці ў Сумы, каб эвакуаваць людзей, паведаміў кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзьмітро Лунін. У калёне знаходзяцца прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, мэдыкі. Накіравана таксама 20 тон гуманітарнай дапамогі, харчы і лекі.

Міністэрства абароны Расеі таксама пацьвердзіла ТАСС абвяшчэньне рэжыму цішыні з 10:00 па маскоўскім часе (9:00 паводле кіеўскага). У Маскве пагадзіліся адкрыць гуманітарныя калідоры для эвакуацыі цывільных.

Украінскі бок хоча арганізаваць эвакуацыю з Марыюпаля, Сумаў, Валнавахі, Харкава, але расейцы не спыняюць абстрэлаў і зрывалі рэжым цішыні ўжо тры разы.

Расейцы таксама нібыта дазвалялі эвакуацыю людзей з Кіева ў Гомель, на што ўкраінскія ўлады адказалі адмовай.

​
XS
SM
MD
LG