Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Netflix прыпыняе дзейнасьць у Расеі ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны


Стрымінгавы сэрвіс Netflix прыпыніў сваю дзейнасьць ў Расеі на знак пратэсту супраць поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну.

Пра гэта паведамляе часопіс Variety са спасылкай на заяву кампаніі.

Раней на гэтым тыдні сэрвіс абвясьціў, што спыняе ўсе будучыя праекты і закупы прадукцыі ў Расеі, далучаючыся да ўсё даўжэйшага сьпісу кампаніяў, якія разарвалі сувязі з краінай.

Netflix працаваў над чатырма арыгінальнымі расейскімі праектамі, у тым ліку над сэрыялам беларускай рэжысэркі Дашы Жук, крымінальнага трылеру, здымкі якога былі адкладзеныя. Netflix таксама нядаўна адмовіўся трансьляваць 20 расейскіх бясплатных прапагандысцкіх тэлеканалаў, якія мусіў разьмяшчаць на сваіх плятформах у адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.

Цяпер кампанія робіць дадатковы крок і поўнасьцю спыняе свае службы.

«Улічваючы абставіны на месцы, мы вырашылі прыпыніць наш сэрвіс у Расеі», — сказаў прадстаўнік кампаніі Netflix.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG