Лічбы 5 сакавіка апублікавала Міжнародная арганізацыя міграцыі. Большасьць зь іх — 922,4 тысячы — прыехалі ў Польшчу, паведамляе польская Памежная служба. Прычым, падкрэсьліваюць у ведамстве, толькі за 5 сакавіка ў краіну прыбылі 129 тысяч чалавек. А на 7 гадзін раніцы 6 сакавіка — амаль 40 тысяч.
Міграцыя з Украіны стала самым масавым рухам эўрапейцаў з часоў Другой сусьветнай вайны, гаворыцца ў заяве Міжнароднай арганізацыі міграцыі. Акрамя Польшчы, уцекачы выбіраюць Вугоршчыну, Румынію, Славакію і Малдову.