Паводле яго зьвестак, сама меней тры чалавекі загінулі, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ адзін чалавек паранены і знаходзіцца ў цяжкім стане.
Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, агонь, падобна, вёўся зь мінамётаў. Сярод ахвяраў могуць быць члены адной сям'і.
Пацьверджаньня гэтых дадзеных зь іншых крыніц пакуль няма.
- Ваколіцы Кіева цягам апошніх дзён зазналі маштабныя разбурэньні. Войскі РФ ракетамі разбамбілі, у прыватнасьці, Ірпень, Бучу, Гастомель, Барадзянку, Васількоў, Ворзель.
- Расея адмаўляе, што вядзе супраць Украіны захопніцкую вайну на яе тэрыторыі і называе гэта «спэцыяльнай апэрацыяй», якая мае на мэце «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю». Крэмль раней заяўляў, што падчас сваёй так званай «апэрацыі» ня будзе чапаць цывільных ва Ўкраіне.