Апытаньне: 74% амэрыканцаў падтрымліваюць увядзеньне беспалётнай зоны над Украінай

Акцыя ў ЗША ў падтрымку Ўкраіны, Нью-Ёрк, 4 сакавіка 2022 году
Акцыя ў ЗША ў падтрымку Ўкраіны, Нью-Ёрк, 4 сакавіка 2022 году

Паводле апытаньня Reuters / Ipsos, праведзенага ў чацьвер і пятніцу, у ЗША расьце абурэньне ўварваньнем Расеі ва Ўкраіну, якое суправаджаецца бамбаваньнямі жылых раёнаў.

Пераважная большасьць амэрыканцаў — як дэмакратаў, так і рэспубліканцаў — лічаць, што Злучаным Штатам трэба спыніць купляць расейскія нафту і газ, а таксама трэба працаваць з NATO над стварэньнем беспалётных зонаў для абароны Ўкраіны ад расейскіх авіяўдараў.

Паводле апытаньня, каля 74% амэрыканцаў, як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў, заявілі, што Злучаныя Штаты і іх хаўрусьнікі па NATO мусяць увесьці беспалётную зону ва Ўкраіне.

80% рэспандэнтаў заявілі, што Злучаным Штатам варта спыніць закупляць расейскую нафту. Акрамя таго, з 77% да 81% за апошнія некалькі дзён вырасла доля амэрыканцаў, якія лічаць, што Вашынгтон павінен увесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

Каля 77% рэспандэнтаў заявілі, што ЗША варта арыштаваць актывы расейскіх алігархаў, зьвязаных з Пуціным.

​
XS
SM
MD
LG