Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Пуцін «асабіста прымае рашэньні» пра дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне

Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін самастойна прымае рашэньне аб дзеяньнях расейскіх войскаў, што ўварваліся ва Ўкраіну.

Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў, перадае расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.

Такім чынам Пяскоў пракамэнтаваў заклік прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава да Пуціна аддаць загад аб «рашучым штурме» Украіны.

«Вярхоўны галоўнакамандуючы (Пуцін. — РС) атрымлівае інфармацыю, у тым ліку такія прапановы. І менавіта Вярхоўны галоўнакамандуючы вырашае, як і якімі сродкамі выконваць існыя задачы падчас гэтай апэрацыі», — сказаў прэс-сакратар Крамля.

Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць цывільныя аб’екты ва ўкраінскіх гарадах, забіваючы і ранячы мірных жыхароў.

XS
SM
MD
LG