Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла антываенную мабілізацыю беларусаў у сувязі з расейскай агрэсіяй ва Ўкраіне, якой дапамагаюць улады Аляксандра Лукашэнкі, якога ў вольным сьвеце не прызнаюць за прэзыдэнта Беларусі.
Ціханоўская заявіла:
«Супрацьстаяньне вайне ва Ўкраіне і барацьба за дэмакратыю — гэта цяпер дзьве мэты аднаго вялікага Руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасьць нацыянальнага лідэра, сказала гэта афіцыйна, то я гавару. Я абвяшчаю антываенную мабілізацыю.
У наступны тыдзень усе нашы дзеяньні павінны прывесьці да двух вынікаў:
- Беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў.
- Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў».
Дэталі пляну можна пачытаць па спасылцы.