Расейская авіяцыя абстраляла прыватны сэктар Жытоміра, ёсьць забітыя і параненыя

Ратаальнікі пасьля расейскага авіяўдару на Жытомір
Ратаальнікі пасьля расейскага авіяўдару на Жытомір

Ад авіяўдару на жылыя дамы ў Жытоміры загінулі 2 чалавекі, 16 паранена.

Такую інфармацыю па стане на 07:00 2 сакавіка дала служба надзвычайных сытуацый Украіны. З-пад завалаў выратавалі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Аварыйна-ратавальныя работы працягваюцца.

«Першага сакавіка каля 22:16 у выніку авіяўдару былі пашкоджаныя 10 прыватных жылых дамоў (3 з іх загарэліся) і пашкоджаны шыбы ў будынку гарадзкой лякарні. Пэўна, пад заваламі пашкоджаных прыватных дамоў знаходзяцца людзі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ратавальнікі разьбіраюць завалы і ліквідуюць пажар.

​
XS
SM
MD
LG