Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар РНБА: Украіна мае магчымасьць нанесьці ўдар па тэрыторыі Беларусі, калі будзе загад Зяленскага


Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў, архіўнае фота
Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў, архіўнае фота

Украіна можа нанесьці ракетны ўдар па Беларусі, калі галоўнакамандуючы прыме адпаведнае рашэньне, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.

«Нашыя войскі сёньня займаюцца зьнішчэньнем расейскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсьць на сёньняшні дзень на тэрыторыі нашай краіны. Пры неабходнасьці, калі будзе прынята рашэньне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынята», — заявіў ён у эфіры тэлеканалу «Украіна 24».

На пытаньне, ці зможа нанесьці Ўкраіна ўдар па тэрыторыі Беларусі ў выпадку прыняцьця прэзыдэнтам Украіны, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім рашэньня, Данілаў адказаў: «Вядома ж».

Падчас эфіру Данілаў таксама сказаў, што для Ўкраіны было нечаканым выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для нападу расейскіх войскаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG