Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалобная цырымонія ў памяць пра індыйскага студэнта, забітага расейскім абстрэлам ва Ўкраіне. Фатафакт

Цырымонія ў Нью-Дэлі 1 сакавіка ў памяць пра індыйскага студэнта, які загінуў падчас расейскага абстрэлу Харкава
Цырымонія ў Нью-Дэлі 1 сакавіка ў памяць пра індыйскага студэнта, які загінуў падчас расейскага абстрэлу Харкава

Удзельнікі Індыйскага моладзевага кангрэсу ладзяць у Нью-Дэлі 1 сакавіка жалобную цырымонію са сьвечкамі ў памяць пра індыйскага студэнта-мэдыка, які загінуў падчас расейскага абстрэлу Харкава.

Пра сьмерць студэнта раней паведаміла Міністэрства замежных справаў Індыі. Прэсавы сакратар міністэрства напісаў у Твітэры пра патрабаваньне да прадстаўнікоў Расеі і Ўкраіны дазволіць неадкладную бясьпечную эвакуацыю індыйскіх грамадзян, якія застаюцца ў Харкаве і ў іншых гарадах Украіны ў зоне баявых дзеяньняў.

На 27 лютага ва Ўкраіне налічылі 352 загінулых мірных жыхароў, а 28 лютага прэзыдэнт Зяленскі сказаў, што пасьля расейскіх абстрэлаў загінулі 16 дзяцей.

XS
SM
MD
LG