«Міністэрства абароны не аднойчы заяўляла, што ўсе беларускія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. У пунктах пастаяннай дысьлякацыі. І не бяруць удзелу ў спэцыяльнай апэрацыі на Данбасе», — сказала афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Іна Гарбачова. Яе словы цытуе БелТА.
Беларускія афіцыйныя ведамствы вайну ва Ўкраіне, падчас якой расейскія войскі заходзяць ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, працягваюць называць «спэцыяльнай апэрацыяй на Данбасе».
З раніцы 1 сакавіка пачала распаўсюджвацца інфармацыя, што пад Чарнігавам заўважылі беларускую тэхніку. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацьвердзілася.